Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – пастар Яраслаў Лукасік


Радыё Свабода Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе пастар Царквы хрысьціян веры эвангельскай Яраслаў Лукасік, якога высылаюць зь Беларусі.

Прагучаць рэпартажы з канцэрту Касі Камоцкай супраць разбурэньня старой Горадні і з памінаньня ахвяраў трагедыі на Нямізе, дзе 8 гадоў таму ў цісканіне загінулі 53 чалавекі.

У начных досьледах мы працягнем гутарку пра футбольных заўзятараў, раскажам пра новы фільм, прысьвечаны кіраўніку антыкамуністычнай падпольнай арганізацыі Расьціславу Лапіцкаму і пагутарым пра тое, як глябальнае пацяпленьне шкодзіць помнікам архітэктуры.

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў працягне аповед пра супольны музычны праект "Крамбамбуля", а ў анталёгіі "Начной чытанкі" прагучаць вершы Вікі Трэнас.

Пасьля 23-й гадзіны – агляд вашых лістоў у перадачы "Паштовая скрынка 111," "Падарожжа Свабоды" у вёску Хальч Веткаўскага раёну, "Экспэртыза Свабоды", прысьвечаная стаўленьню беларусаў да магчымай інтэграцыі з Эўразьвязам, а таксама запіс онлайн-канфэрэнцыі актывістаў "Маладога фронту" Барыса Гарэцкага, Насты Палажанкі і Зьмітра Хведарука.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG