Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз – Беларусі: наступны – Дашкевіч і ўсе астатнія


Радыё Свабода Эўразьвяз заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць аднаго зь лідэраў "Маладога Фронту" Зьмітра Дашкевіча і ўсіх палітычных вязьняў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў заяве нямецкага старшынёўства Зьвязу.

У заяве гаворыцца, што Эўразвяз вітае вызваленьне двух прадстаўнікоў беларускай апазыцыі – Мікалая Статкевіча і Паўла Севярынца, і зноў прапануе Беларусі "пачаць паўнавартасны дыялёг у межах эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва".

Магчымасьць пачатку супрацоўніцтва залежыць ад беларускага ўраду і выкананьня ім абавязку паважаць дэмакратычныя каштоўнасьці, правы чалавека і вяршэнства закону, – гаворыцца ў заяве старшынёўства Эўразьвязу.

Дыялёг магчымы пасьля пачатку дэмакратычных рэформаў у Беларусі краіне, – падкрэсьліваецца ў дакумэнце.

Гл. таксама: • Ці выйдуць на волю ўсе палітвязьні? • Павал Севярынец выйшаў на свабоду • Пасьля Паўла Севярынца на волю выйшаў і Мікалай Статкевіч
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG