Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве прэзэнтавалі праграму супраць АЭС


Радыё Свабода У Магілёве менскія актывісты антыядзернай праграмы прэзэнтавалі плян агульнанацыянальных дзеяньняў супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі.

Паводле тэхнічнага каардынатара Андрэя Ганчарова, праграма пакліканая з аднаго боку не дапусьціць будаўніцтва АЭС у Беларусі, а з другога — актывізаваць дзейнасьць на пашырэньне ў грамадзтве ідэяў альтэрнатыўных крыніц энэргіі ды энэргаашчаджальных тэхналёгіяў.

Актывісты праграмы пры дапамозе сваіх рэгіянальных партнэраў зьбіраюцца арганізоўваць грамадзкія слуханьні з удзелам прадстаўнікоў улады й дэпутатаў, а таксама праводзіць інфармацыйныя кампаніі, мітынгі ды пікетаваньні.
XS
SM
MD
LG