Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці зьмянілі ўлады сваё стаўленьне да апазыцыі?


Радыё Свабода Ці зьмянілі ўлады стаўленьне да апазыцыі? Ці сьведчыць датэрміновае вызваленьне трох палітвязьняў пра лібэралізацыю палітычнага клімату ў краіне? На гэтыя пытаньні адказваюць мінакі на вуліцах Наваполацку.

Спадарычна: “Было б вельмі дрэнна, калі б апазыцыя ацэньвала такія падзеі як нейкую сваю перамогу. Бо насамрэч гэта не перамога. Улада заўсёды гуляла з апазыцыяй у гульню “кошкі-мышкі”. Таму мне падаецца, што апошнія крокі ўлады сьведчаць пра тое, што гэтая гульня працягваецца”.

Спадар: “Гэта яны так… Каб адчулі Народны Фронт і ўся апазыцыя, што ўсё нармалёва. Далі ім крыху разгарнуцца, але далей нічога ня будзе”.

Спадар: “Я думаю, што гэта ні пра што ня сьведчыць. Пацяпленьня палітычнага клімату бліжэйшым часам дакладна не чакаецца”.

Спадарыня: “Пра што размова! Вядома, улады свайго стаўленьня да апазыцыі не зьмянілі”.

Спадар: “Я лічу, што гэта часовае паслабленьне, і ніяк ня зьмена курсу ў адносінах да апазыцыі. Зьвязана яно з тым, што на ўлады нібыта націснулі. Зьбіраюцца адмяніць гандлёвыя прэфэрэнцыі, калі яны ня зробяць кроку ў бок дэмакратызацыі. Таму такое маленькае паслабленьне. А асноўныя хлопцы і дагэтуль сядзяць: тыя ж Казулін, Клімаў”.

Спадар: “Не, вядома, ніякай лібэралізацыі ня будзе, і няма яе”.

Спадар: “На мой погляд, усё гэта ня сьведчыць пра лібэралізацыю рэжыму. Таму што тых, хто цяпер сядзіць, і якіх таксама трэба было выпускаць, чалавек дваццаць, наколькі я ведаю”.

Спадар: “Ніякіх прынцыповых зьменаў у стаўленьні ўладаў да апазыцыі не адбываецца. Беларуская апазыцыя як была слабой, так слабой і застаецца. Гэтыя крокі, я лічу, чыста касмэтычныя. Яны сьведчаць пра жаданьне ўладаў фармальна апраўдацца перад Захадам”.

Спадар: “Гэта папросту ашуканства. Вось што гэта такое! Ніякага паляпшэньня стаўленьня ўладаў да апазыцыі не назіраецца”.
XS
SM
MD
LG