Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць на Свабодзе – Зьміцер Хведарук


Радыё Свабода У чацьвер, 31 траўня, ад 10.00 да 11.00 са слухачамі Свабоды па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 будзе размаўляць адзін зь лідэраў незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”Зьміцер Хведарук.

29 траўня суд Савецкага раёну Менску вынес прысуд пяці актывістам “Маладога фронту” Найбольшы штраф вызначаны Зьмітру Хведаруку – 1 мільён 240 тысячаў беларускіх рублёў альбо 578 даляраў ЗША. Яго прызналі вінаватым паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

– Хтосьці лічыць, што мы героі. Хтосьці перакананы, што мы папросту нейкія валацугі, якім няма чым займацца. На мой жа погляд гэта проста ёсьць акт грамадзянскай мужнасьці і абавязак, доўг кожнага беларуса.

У «Малады Фронт» Зьміцер прыйшоў праз абвестку ў газэце ў жніўні 2005 году. За час пасьля таго агулам адсядзеў 33 сутак у турмах і ізалятарах. Нядаўна Зьміцера абралі старшынём Менскай гарадзкой арганізацыі «МФ».

Ён нарадзіўся ў Менску ў 1988 годзе, скончыў гімназію №11, што на вуліцы Каліноўскага. Да восьмай клясы быў выдатнікам, пасьля стаў даваць больш часу і ўвагі тым прадметамі, якімі найбольш цікавіўся.

Займаўся футболам, быў капітанам каманды «Трактар» у сваім узросьце. У музыцы аддае перавагу гурту «N.R.M.». Сярод любімых пісьменьнікаў – Караткевіч і Кундэра, захапляецца нямецкай паэзіяй.

Пытаньні Зьміцеру Хведаруку можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту rferl.minsk@gmail.com). Калі вы паведаміце на Радыё Свабода свой тэлефонны нумар, рэдакцыя сама злучыць вас са спадаром Хведаруком.
XS
SM
MD
LG