Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ не паведамляе імёны затрыманых разам з А.Бароўскім


Радыё Свабода Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі не паведамляе, кіраўнікі якіх дзяржаўных і камэрцыйных структур былі затрыманыя 29 траўня разам з кіраўніком "Белнафтахіму" Аляксандрам Бароўскім.

Пра гэта заявіў БелаПАН начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадзкіх сувязей КДБ Валерый Надтачаеў.

Аб затрыманьні А.Бароўскага і шэрагу іншых грамадзян па падазрэньні ў карупцыйных злачынствах - службовых злачынствах і злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі - паведаміў сёньня на сустрэчы з журналістамі Генэральны пракурор Пётар Міклашэвіч.

Як стала вядома з неафіцыйных краніц, вобыск у кіраўніка "Белнафтахіму" праводзіўся вечарам у аўторак. Затрыманыя, паводле слоў П.Міклашэвіча, зьмешчаны ў сьледчы ізалятар КДБ. У іх канфіскаваныя буйныя сумы грошай, каштоўнасьці, дакумэнты, што маюць дачыненьне да расьсьледаваньня злачынства. Цяпер па справе працягваюцца неадкладныя сьледчыя дзеяньні, сказаў П.Міклашэвіч.

Генпракурор зазначыў, што гэта справа зьяўляецца вынікам "актыўных сумесных дзеяньняў праваахоўных органаў, якім па законе аб карупцыі вызначана весьці процідзеяньне і барацьбу з карупцыяй".

Як патлумачыў спадар Надтачаеў, абвінавачаньне затрыманым павінна быць прад''яўлена цягам 10 сутак. Паводле заканадаўства, пры пэўных абставінах гэты тэрмін можа быць падоўжаны.

У канцэрне "Белнафтахім" затрыманьне кіраўніка не камэнтуюць.

Гл. таксама • Затрыманы старшыня “Белнафтахіму”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG