Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Швайцарыі абмяркуюць становішча незалежных прафсаюзаў у Беларусі


Ігар Карней Сёньня ў Швайцарыі пачынаецца Міжнародная канфэрэнцыя працы, падчас якой маецца абмеркаваць сытуацыю вакол незалежных прафсаюзаў у Беларусі. Для ўдзелу ў канфэрэнцыі ў Жэнэву выправілася беларуская ўрадавая дэлегацыя на чале з віцэ-прэм’ерам Андрэем Кабяковым.

Сёньня ў Швайцарыі пачынаецца Міжнародная канфэрэнцыя працы, падчас якой маецца абмеркаваць сытуацыю вакол незалежных прафсаюзаў у Беларусі. Для ўдзелу ў канфэрэнцыі ў Жэнэву выправілася беларуская ўрадавая дэлегацыя на чале з віцэ-прэм’ерам Андрэем Кабяковым.

Пры канцы тыдня мае намер далучыцца да абмеркаваньня “беларускага пытаньня” і кіраўнік Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.

Нагадаем, што 21 чэрвеня набывае моц рашэньне камісіі Эўразьвязу аб пазбаўленьні Беларусі гандлёвых прэфэрэнцый у зьвязку з парушэньнем правоў працоўных і прафсаюзаў.

Магчымую адмену свайго рашэньня структуры Эўразьвязу зьвязваюць з тэрміновым выкананьнем беларускім урадам рэкамэндацый Міжнароднай арганізацыі працы на выпраўленьне парушэньняў правоў прафсаюзаў.

Напярэдадні кіраўніцтва Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў заклікала ўрад Беларусі “выявіць сапраўдную палітычную волю, сапраўдную адказнасьць” і выканаць рэкамэндацыі Міжнароднай арганізацыі працы.

Адпаведная заява ўхваленая 29 траўня Радай кангрэсу і прымеркаваная якраз да тэрміну ўступленьня ў сілу рашэньня Эўразьвязу аб пазбаўленьні Беларусі гандлёвых прэфэрэнцый.

Міжнародная канфэрэнцыя працы -- глябальны форум, які штогод ладзіць Міжнародная арганізацыя працы. Дзяржавы-сябры звычайна прадстаўленыя на ёй трохбаковымі дэлегацыямі ў складзе ўрадоўцаў, наймальнікаў і прафсаюзаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG