Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыялёг з Эўропай магчымы пасьля дэмакратычных рэформаў


Радыё Свабода Эўразьвяз заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць аднаго зь лідэраў “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча і іншых палітзьняволеных. Пра гэта гаворыцца ў заяве Нямеччыны, якая старшынюе цяпер у Эўразьвязе.

Паводле БелаПАН, Эўразьвяз таксама вітае вызваленьне двух прадстаўнікоў беларускай апазыцыі Мікалая Статкевіча і Паўла Севярынца.

Старшыня Эўразьвязу прапануе Беларусі “пачаць паўнацэнны дыялёг у рамках эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва”.

Магчымасьць пачатку супрацоўніцтва залежыць ад беларускага ўраду, які мусіць паважаць дэмакратычныя каштоўнасьці, правы чалавека і вяршэнства закону.

У заяве гаворыцца, што дыялёг магчымы пасьля пачатку дэмакратычных рэформаў у краіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG