Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вырак маладафронтаўцам – саступка беларускага рэжыму


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польская прэса абмяркоўвае сёньня вырак у справе актывістаў Маладога Фронту, называючы яго “саступкай з боку беларускага рэжыму”.

Gazeta Wyborcza піша, што раней беларускія суды звычайна выкарыстоўвалі магчымасьць, якую дае цяперашняе закандаўства і “за ўдзел у незарэгістараванай арганізацыі прысуды былі больш жорсткімі – турэмнае зьняволеньне”.

А гэтым разам суд абмежаваўся штрафамі, прычым значна ніжэйшымі, чым патрабаваў пракурор.

“Такі вырак можна разглядаць як сур’ёзную саступку з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Раней што да законаў, якія былі накіраваныя на тое, каб запабегчы паўтору ўкраінскай “аранжавай рэвалюцыі” у Беларусі, дык выкарыстоўваліся найбольш жорсткія прадугледжаныя імі пакараньні ”, – піша “Wyborcza”.

Газэта адзначае, што “нейкая група ў атачэньні беларускага прэзыдэнта зразумела, што палітыка здушэньня кожнага пратэсту гэта шлях у нікуды”.

Іншы польскі штодзёньнік „Rzeczpospolita” піша пра “жэсты” Аляксандра Лукашэнкі на адрас маладых апазыцыянэраў ды, цытуючы вызваленых напярэдадні беларускіх палітвязьняў, называе апошнія падзеі “гандлем людзьмі ўзамен за гандлёвыя прывілеіі Эўразьвязу”.
XS
SM
MD
LG