Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая Палітрада можа ініцыяваць агульнанацыянальны рэфэрэндум


Уладзімер Глод, Менск Пра гэта нашаму Радыё сёньня паведаміў адзін з чатырох сустаршыняў новага складу Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Анатоль Лябедзька.

Ён лічыць, што на ўсенароднае галасаваньне могуць быць пастаўленыя тры пытаньні: аб адносінах насельніцтва да скасаваньня льгот, кантрактнай сыстэмы найму ды будаўніцтва атамнай электрастанцыі.

Сёньня Палітычная рада, у склад якой цяпер уваходзяць 45 чалавек, зьбярэцца на сваё другое паседжаньне (першае адбылося адразу пасьля завяршэньня Кангрэсу дэмсілаў). Мяркуецца, што на ім за кожным з сустаршыняў замацуюць пэўны кірунак дзейнасьці. Палітрада таксама вызначыцца з канкрэтнай працай на бліжэйшы час.
XS
SM
MD
LG