Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа 29 траўня


Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд беларускага сеціва.

На форумах сайту “Наша Ніва” абмяркоўваюць прысуд чатыром маладафронтаўцам за ўдзел ў незарэгістраванай арганізацыі. Маладыя людзі атрымалі ад папярэджаньня да грашовых штрафаў. Напярэдадні ў розных СМІ выказваліся прагнозы пра больш жорсткія прысуды. Камэнтары:

“Барыс Гарэцкі заявіў, што пад ціскам грамадзкасьці суд вымушаны быў адступіць. Ну-ну! Пад ціскам грамадзкасьці :). Мне здаецца, што калі судзілі Казуліна, ціск быў значна мацнейшым”;

“Віншую увесь Малады Фронт!!! Гэта невялічкая, але перамога! Адзінае, шкада, неяк нязручна, што прыходзіцца віншаваць з тым, што абвінавачаныя ні за што атрымалі так мала... Чакаем пераменаў... Адзінае, што застаецца..”.

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі на сустрэчы з дэлегацыяй Сібірскай фэдэральнай акругі Расеі. У прыватнасьці пра “моманты, якія фактычна дэнансуюць дамову пра Саюзную дзяржаву”. Магчымы ўваход Беларусі ў склад Расеі Аляксандар Лукашэнка ахарактарызаваў: “Гэта прывядзе да новай Чачні на захадзе Расеі”. Камэнтары:

“Лукашэнка – “мы хочам толькі раўнапраўных адносінаў з Расеяй”. Хай паспрабуе абмеркаваць раўнапраўныя адносіны з Эўразьвязам альбо ЗША”;

“Лукашэнка – ад Беларусі нічога не залежыць ва ўзаемаадносінах з Расеяй” – дзяржаўная імпатэнцыя”;

“Лукашэнка набівае сабе кошт на супярэчнасьцях між Расеяй і ЗША”;

“Лукашэнка зразумеў, што расейскі пасад яму ня сьвеціць”;

“У інтарэсах расейцаў, каб паказальны дэфолт беларускай эканомікі адбыўся да прэзыдэнцкіх выбараў у РФ”.

Блогер czalex піша пра вынікі кангрэсу дэмакратычных сіл : “Беларуская апазыцыя асэнсоўвае раскол і рыхтуецца да ягонай легітымацыі. І, па шчырасьці, надта хочацца, гэта адбылося як мага хутчэй... Проста няхай адны будуць адказныя за чаканьне прапановаў ад уладаў, а іншыя будуць адказныя за рэальныя справы. Паглядзім, якая тактыка будзе больш пасьпяховай. Камэнтар:

“А мне падаецца, што неабходна ўвогуле не заўважаць ўсе навіны, зьвязаныя з афіцыйнымі апазыцыянэрамі і нават не ўзгадваць пра іх нідзе, бо не заслужылі за шматлікія гады”.

Аўтар інтэрнэт-суполкі by_politics macsim_by піша пра герб гораду Рэчыцы, дзе сёлета маюць адбыцца афіцыйныя Дажынкі. Аснову гербу Рэчыцы складае гістарычны сымбаль “Пагоня”, атрыманы як знак незалежнасьці гораду ў 16-м стагодзьдзі macsim_by нагадвае, што афіцыйныя геральдычныя сымбалі Гомельскай вобласьці былі зацьверджаныя ўказам прэзыдэнта ў 2005 годзе, і спасылаецца на ўласную інфармацыю вышэйшых сталічных чыноўнікаў: “Чыноўнікі ў Менску тарпэдуюць любую спробу выпусьціць друкаваную прадукцыю з афіцыйным гербам Рэчыцы. Дайшло да таго, што ладзяцца тлумачальныя размовы з уладамі Рэчыцы, дзе рэкамэндуецца асабліва не сьвяціць герб перад прэзыдэнтам. Вось я думаю, гэта баязьліўства чынуш, ці гэтыя людзі дазваляюць сабе пляваць на ўказы прэзыдэнта?” Камэнтары:

“Па-мойму, менскія чыноўнікі ратуюць герб Рэчыцы”.

“Лукашэнка не падпісвае ня гледзячы”;

“Чыноўнікі папросту баяцца, яны ня ведаюць, што Лукашэнка падпісаў гэты ўказ”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG