Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Ля суду мітынгавалі аднадумцы асуджаных</B>


Альгерд Невяроўскі, Менск Пакуль чыталі прысуд маладафронтаўцам, каля будынку Савецкага райсуду Менску ішоў мітынг у іхную падтрымку. Пазьней палітыкі, праваабаронцы і грамадзкія дзеячы камэнтавалі прысуд. Многія лічаць, што мяккі вырак яшчэ ня сьведчыць пра лібэралізацыю.

Калі Наста Палажанка, Зьміцер Хведарук, Барыс Гарэцкі й Алег Корбан разам са сваякамі й сябрамі ўвайшлі ў судовую залю, некалькі дзясяткаў моладзевых актывістаў сталі шэрагам насупраць судовага будынку.

У руках яны трымалі транспарант з надпісам “Беларусь для Хрыста”, бел-чырвона-белы сьцяг, балёнікі й кветкі. Яшчэ больш за сто чалавек чакалі побач зь мітынгоўцамі.

Акцыяй кіраваў Павал Севярынец:

“Сёньня выносяць прысуд “Маладому фронту”. Гэта фронт будучыні! І мы з вамі гукаем: “Ма-ла-ды фронт!”

Хвілінаў празь пятнаццаць праз СМС-кі ўдзельнікам акцыі паведамілі вынікі прысуду.

Першым для Беларускай Свабоды гэты вырак пракамэнтаваў Аляксандар Мілінкевіч:

“За сваю барацьбу яны заслужылі ордэны й мэдалі, а не пакараньня. Гэта перамога — бо была салідарнасьць у Беларусі. Была шырокая міжнародная салідарнасьць. Гэтае дадае ўсім духа ды паказвае, што страх можна разбураць актыўнай дзейнасьцю”.

А вось меркаваньне пратэстанцкага пастара Яраслава Лукасіка:

“Гэта беззаконьне! Маладых людзей, якія любяць сваю краіну, штрафуюць. Хаця пару месяцаў таму ўсё выглядала горш, чым цяпер”.

Каля суду чакала завяршэньня працэсу Сьвятлана Завадзкая:

“Ганьба нашай уладзе, таму што гэтых маладых людзей трэба было выпускаць без усялякага прысуду”.

Пасьля абвяшчэньня прысуду Барыс Гарэцкі й ягоныя сябры падзякавалі ўсім, хто падтрымліваў іх.

Ганаровы старшыня ПЭН-цэнтру Лявон Баршчэўскі гаворыць, што нягледзячы на мяккі прысуд праблема беззаконьня ў Беларусі застаецца:

“Усе абставіны паказвалі, што прысуд ня будзе самым жорсткім. Бо ўлада мусіць лічыцца з тымі абставінамі, у якія трапіла. Але беззаконьне ў краіне застаецца, дзейнасьць гэтых крымінальных артыкулаў не скасаваная. Таму трэба змагацца, каб не было падставаў для такіх судзілішчаў”.

Са спадаром Баршчэўскім згодны праваабаронца Алесь Бяляцкі:

“З аднаго боку, мы вельмі ўсьцешаныя, што маладыя людзі засталіся на свабодзе. І пакараньне ня ёсьць аж такім суворым. Мы вельмі задаволеныя такім вынікам. І з другога боку, рэпрэсіўны мэханізм беларускай дзяржавы застаецца”.

Мяккі прысуд ёсьць вынікам салідарнасьці беларускіх апазыцянэраў і іх заходніх партнэраў, але ў моладзі праблемы застаюцца, лічыць лідэр БНФ Вінцук Вячорка:

“Усё роўна маладыя людзі застаюцца вінаватыя. Над імі вісіць дамоклаў меч у іх палітычных паводзінах. У любы момант іх зноў могуць прыцягнуць да адказнасьці”.

Менск, 29.05.2007. Спэцназаўцы ў форме і ў цывільным абкружылі будынак суду Спэцназаўцы ў форме і ў цывільным абкружылі будынак суду

Менск, 29.05.2007. Суд над маладафронтаўцамі. Міліцыянты назіралі за мітынгам абыякава Міліцыянты назіралі за мітынгам абыякава

Менск, 29.05.2007. Суд над маладафронтаўцамі. Павал Севярынец заскандаваў: «Якім судом ты судзіш, такім судзім і будзеш!» Павал Севярынец заскандаваў: «Якім судом ты судзіш, такім судзім і будзеш!»

Менск, 29.05.2007. Суд над маладафронтаўцамі. Пад бел-чырвона-белым сьцягам Хрыста Пад бел-чырвона-белым сьцягам Хрыста

Менск, 29.05.2007. Справа маладафронтаўцаў разглядалася ў самай вялікай залі Справа маладафронтаўцаў разглядалася ў самай вялікай залі

Менск, 29.05.2007. На лаве падсудных На лаве падсудных

Менск, 29.05.2007. Маладафронтаўцы, узяўшыся за рукі, памаліліся перад агалошаньнем прысуду Маладафронтаўцы, узяўшыся за рукі, памаліліся перад агалошаньнем прысуду

Менск, 29.05.2007. Суд над маладафронтаўцамі. Барыс Гарэцкі, Алег Корбан, Зьміцер Хведарук Барыс Гарэцкі, Алег Корбан, Зьміцер Хведарук...

Менск, 29.05.2007. Суд над маладафронтаўцамі. ... і Наста Палажанка --- удзячныя ўсім, хто іх падтрымліваў ... і Наста Палажанка --- удзячныя ўсім, хто іх падтрымліваў
XS
SM
MD
LG