Лінкі ўнівэрсальнага доступу

К.Ст’юарт: “ЗША працягваюць настойваць на тым, каб вызвалілі ўсіх палітвязьняў”


Любоў Лунёва, Менск Амбасадар ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт прысутнічала на судовым паседжаньні ў справе маладафронтаўцаў Насты Палажанкі, Зьмітра Хведарука, Алега Корбана, Аляксея Янушэўскага й Барыса Гарэцкага.

Спадарыня Ст’юарт, камэнтуючы “Свабодзе” прысуд моладзевым актывістам, выказала спадзяваньне, што неўзабаве на волю выйдуць усе беларускія палітвязьні:

“Я спадзяюся, што яны паменшылі суму штрафу, таму што разгледзелі ўсе дэталі справы і ўлічылі ступень цяжкасьці зьдзейсьненага, а таксама зьвярнулі ўвагу на тое, што гэта студэнты, у якіх абмежаваныя магчымасьці. Я не магу чытаць думак, але, магчыма, яны ўсё ж прынялі да ўвагі тое, што ў маладых людзей ёсьць права на сходы й выказваньне свайго меркаваньня.

Мы задаволеныя тым, што колькасьць людзей у турмах не павялічылася. Таксама мы задаволеныя, што памер штрафу ня надта вялікі.

ЗША працягваюць настойваць на тым, каб вызвалілі ўсіх палітвязьняў, у тым ліку Зьмітра Дашкевіча. Мы задаволеныя тым, што днямі выйшлі на волю некалькі палітвязьняў. Пры ўмове, што ўсіх палітвязьняў вызваляць, у нас будзе магчымасьць дыялёгу з урадам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG