Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскім ізалятары зноў судзяць “групоўку Марозава”


Алег Грузьдзіловіч, Менск У Менску ў будынку сьледчага ізалятару пачаўся другі працэс над сябрамі гэтак званай “групоўкі Марозава”, якіх падазраюць у рэкеце, бандытызьме і забойстве людзей.

У прэсавай службе Вярхоўнага Суду кажуць, што другі працэс неабходны, бо ў справе зьявіліся новыя эпізоды. Да таго ж нядаўна затрымалі Зьмітра Сідарэнку і Алега Джумава, якія знаходзіліся ў вышуку.

Нагадаем, на першым працэсе над марозаўцамі, які завяршыўся напачатку году, асудзілі 46 чалавек. Зь іх трох — Сяргея Марозава, Валера Гарбатага і Ігара Данчанку — суд пастанавіў пакараць сьмерцю.

Другі працэс над марозаўцамі таксама закрыты. Вядома, што ня ўсе з асуджаных на першым працэсе прызналі сваю віну. Сваякі некаторых заявілі ў прэсе, што сумняюцца ў высновах суду.

Беларусь застаецца адзінай у Эўропе краінай, дзе не адмянілі сьмяротнай кары. Паводле афіцыйных крыніц, у 2006 годзе было вынесена дзевяць сьмяротных прысудаў, годам раней — два. З 1997 году ў Беларусі пакаралі сьмерцю болей за 150 чалавек.


• Вярхоўны суд Беларусі вынес прысуд сябрам “марозаўскай” злачыннай групоўкі” • Банды тэрарызавалі Гомельшчыну болей за 10 гадоў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG