Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пераможца фотаконкурсу Свабоды -- у Празе


Радыё Свабода, Прага Некалькі дзён на запрашэньне Радыё Свабода правёў у Празе пераможца нашага фотаконкурсу-2006 Яўген Ацецкі.

Карэспандэнт: “Яўген, напачатку давайце яшчэ раз вернемся да Вашага здымку – пераможцы. Вы сфатаграфавалі жанчыну з Бел-Чырвона-Белым сьцягам перад ланцугом міліцыянтаў, здымак набыў шырокую вядомасьць, ён зрабіўся увасабленьнем , сымбалем Вясны-2006. Вы, канешне, чулі водгукі ? Ці былі крытычныя заўвагі? Што Вам падалося найбольш цікавым і істотным?”

Яўген Ацецкі: “Гэта вельмі прыемна. Насамрэч, водгукі, у асноўным, станоўчыя. Людзям падабаецца, людзі убачылі нейкі сымбаль, энергію ў гэтым здымку, яны, магчыма, чакалі менавіта такога. Але ж ня усім падабаецца, некаторыя кажуць, што здымак прывязаны да канкрэтнай сітуацыі. Але тут узьнікае пытаньне фатаграфічнай каштоўнасьці гэтага здымку. Ён быў зроблены менавіта ў актуальны час. у спрыяльны момант.”

Карэспандэнт: "Вы у Празе правялі некалькі дзён. Вядома, што гэты старажытны маляўнічы горад быў аб’ектам для выдатных фотамастакоў, Празе прысьвечаныя сотні, калі ня тысячы фотаальбомаў. Што Вы, Яўген, знайшлі тут цікавага, як Вам падалася Прага?"

Яўген Ацецкі: " Хочацца адразу сказаць, што Прага мае свой калярыт, сваю энэргетыку. Адчуваецца, што гэта горад менавіта таленавітых людзей, якія здольныя ствараць".

Карэспандэнт: "Што Вы плануеце рабіць у бліжэйшыя месяцы, тыдні? Удзел у выставах, паездкі?"

Яўген Ацецкі: "Менавіта зараз я адаслаў свае працы на менскі конкурс лічбавай фатаграфіі, і на конкурс "Мая Беларусь". Таксама хачу нарэшце, па выніках двух апошніх гадоў сваёй працы, зрабіць выставу. У бліжэйшых плянах таксама мяркую запусьціць свой сайт у Інтэрнэце".

Ніжэй – некалькі здымкаў, зробленых Яўгенам Ацецкім у Празе.





















Гл.таксама:

• Фатаконкурс "Свабоды": "Здымку Яўгена проста зайздрошчу..."
XS
SM
MD
LG