Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Кулінковіч: "Немагчыма пачуўшы, не адчуць"


Радыё Свабода Музыка Аляксандар Кулінковіч пра суд над маладафронтаўцамі.

"Маладых людзей пабіваюць малаточкамі толькі за тое, што яны плывуць супраць. Вядома, што мёртвая рыба плыве па цячэньні, а жывая – супраць. І насуперак. Вельмі хочацца верыць, што здаровы сэнс у нашым самым справядлівым судзе ў сьвеце пераможа. Бо калі яднаньне гэтых людзей у гэтай незарэгістраванай арганізацыі было б названа "Таварыства балалаечнікаў і славянафілаў", нічога такога не адбылося. Камусьці зноў трэба паставіць чарговую галачку і спарадзіць чарговую гістэрыку. Я – суўдзельнік. Я бы вельмі хацеў пажадаць хлопцам і дзяўчатам верыць у правільнасьць іхнага шляху. Я вельмі не хачу выкарыстоўваць фразу "не адыходзьце ад абранага шляху", бо адыходзіць ад абранага шляху можа толькі жывы чалавек, а не зварочвае толькі трамвай, ён тупы і жалезны. А вось верыць – гэта галоўнае".

Гл. таксама:

• "У судовай залі нарадзілася новая Беларусь, якой яшчэ не было" 28.05.2007

• "Наступныя госьці онлайн-канфэрэнцыі – маладафронтаўцы" 28.05.2007

• Прысуд маладафронтаўцам абвесьцяць заўтра 28.05.2007

• Працэс над маладафронтаўцамі: што адбывалася ў залі суду 28.05.2007
XS
SM
MD
LG