Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: 35 тысячаў дзяцей


Уладзімер Глод, Менск 35 тысячаў беларускіх дзяцей знаходзяцца цяпер у сацыяльна небясьпечным становішчы.

Гэтую лічбу назваў сёньня начальнік управы Міністэрства адукацыі Беларусі Георгій Бугрым на прэсавай канфэрэнцыі ў Палаце прадстаўнікоў.

Ён патлумачыў, што гэтыя дзеці знаходзяцца ў спэцыяльным банку дадзеных. Ім патрэбна дзяржаўная абарона і іх становішча лічыцца сацыяльна небясьпечным. Размова ідзе пра тых дзяцей, што жывуць у так званых праблемных сем’ях.

“Камусьці гэтая лічба можа паказацца значнай альбо вялікай, – сказаў спадар Бугрым. – Але лепш пачынаць прафэсійнае ўмяшальніцтва ў сям’ю на раньніх этапах яе крызысу”.
XS
SM
MD
LG