Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Працэс над маладафронтаўцамі – пачатак гандлю з Захадам”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава “Беларускі рэжым адкручвае гайкі” – такі загаловак мае артыкул у сёньняшнім нумары польскай “Gazety Wyborczej”, прысьвечаны працэсу над актывістамі незарэгістраванай арганізацыі "Маладога фронту.

“Gazetа Wyborczа” піша, што за прыналежнасьць да незарэгістраванай арганізацыі “беларускі рэжым заўсёды без ваганьняў садзіў у турмы”. А гэтым разам “пракурор запатрабаваў толькі штрафу”.

“Гэтым разам міліцыянты таксама ня зьбілі і не разагналі некалькі сотняў маніфэстантаў, якія перад будынкам суду дамагаліся вызваленьня сваіх паплечнікаў. Рэжым апынуўся ў цяжкай сытуацыі і таму становіцца больш мяккім”, – падае штодзёньнік меркаваньні экспэртаў.

“Wyborczа” называе таксама “абсурдным” абвінавачаньне на адрас актывістаў Маладога Фронту, бо арганізацыю “неаднаразова спрабавалі афіцыйна зарэгістраваць”.

“Пасьля таго, як у вязьніцы апынуліся Севярынец, Дашкевіч і Фінькевіч, назіральнікі мелі ўсе падставы меркаваць, што ўчорашні працэс будзе “канчатковай расправай над апазыцыйнай групай, якую ненавідзіць Лукашэнка. Калі стала вядома, што актывістам пагражае толькі штраф, прысутныя былі шакаваныя ”, – піша газэта.

Паводле “Wyborczej”, гэта можа азначаць “пачатак гандлю з Захадам”.

“Сталае пагаршэньне эканамічнай сытуацыі пасьля таго, як Расея падвысіла цэны на энэрганосьбіты, пазбаўляе Лукашэнку самаўпэўненасьці”, – піша газэта.

Гл. таксама:

• "У судовай залі нарадзілася новая Беларусь, якой яшчэ не было" 28.05.2007

• "Наступныя госьці онлайн-канфэрэнцыі – маладафронтаўцы" 28.05.2007

• Прысуд маладафронтаўцам абвесьцяць заўтра 28.05.2007

• Працэс над маладафронтаўцамі: што адбывалася ў залі суду 28.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG