Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскія “зялёныя”: Лужкоў ня лепшы за Лукашэнку


Радыё Свабода “Маскоўскі мэр Юры Лужкоў заслугоўвае такой жа забароны на ўезд у краіны Эўразьвязу, што і беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка”, – такую заяву зрабілі ў панядзелак у Брусэлі прадстаўнікі фракцыі зялёных у Эўрапарлямэнце.

Эўрапарлямэнтары выказалі свой пратэст у зьвязку з жорсткімі дзеяньнямі маскоўскіх міліцыянтаў у дачыненьні да актывістаў руху геяў і лесьбіянак. У нядзелю ў Маскве разам з расейскімі барацьбітамі за правы сэксуальнай меншасьці былі таксама затрыманыя і некалькі эўрапейскіх дэпутатаў.

У заяве эўрапейскіх зялёных адзначаецца, што “у Расеі Пуціна проста не выконваюцца правы чалавека”. Эўрапарлямэнтары апэлююць да нямецкага канцлера Ангелы Мэркель, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, каб пытаньне пра парушэньні правоў меншасьцяў у Расеі было абмеркаванае на маючым адбыцца 6-8 чэрвеня саміце “Вялікай васьмёркі” ў нямецкім Хайлегендаме.
XS
SM
MD
LG