Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – паэт і дыплямат Генадзь Бураўкін


Радыё Свабода .

Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе паэт і дыплямат Генадзь Бураўкін, чыё эсэ з сэрыі "У што я веру" гучала на хвалях "Свабоды" ў суботу.

У начных досьледах мы пагутарым пра распаўсюд эратычнай прадукцыі ў Беларусі, а ў нашым апытаньні людзі скажуць, што ім падабаецца ва ўласным целе.

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў пачне аповед пра супольны музычны праект "Крамбамбуля", а ў анталёгіі "Начной чытанкі" прагучаць вершы Ўладзімера Лянкевіча.

Пасьля 23-й гадзіны – у перадачы "Праскі акцэнт" аналітыкі разважаюць пра вынікі Кангрэсу дэмакратычных сіл, а ў "Доме літаратара" крытыкі гутараць пра моду ў літаратуры.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG