Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зянон Пазьняк: “Моладзь - у эпіцэнтры змаганьня”


Сяргей Навумчык, Прага Сваю падтрымку маладафронтаўцам, якіх судзяць за дзеяньні ад імя незарэгістраванай арганізацы, выказаў старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк.

Пазьняк: “Гэтыя маладыя хлопцы і дзяўчаты павінны разумець, што яны апынуліся ў эпіцэнтры вялікага змаганьня, якое доўжыцца стагодзьдзямі. Гэта ёсьць змаганьне за Беларусь, за нашу волю і за нашу нацыю. Вось таму іх нішчаць. І нішчаць ня проста за "незарэгістраваную арганізацыю" -- справа зусім ня ў тым. Ворагі зразумелі, што гэта вялікая можа быць сіла, калі народ усьвядоміць сябе. А усьвядамляць ён пачынае з маладых. Таму я хацеў бы ім пажадаць, каб яны адчувалі гэтую сваю місію, гэтую адказнасьць за ідэю, за увесь народ, і ведалі б, што справядлівасьць -- за імі, і будучыня - таксама. І каб не баяліся. Ды яны не баяцца, я бачу па іх, гэта моцныя людзі. І каб ніколі не сыходзілі з гэтай дарогі Бацькаўшчыны”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG