Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: “Ці паўплывае кангрэс на дачыненьні ўлады й апазыцыі?”


Іна Студзінская, Менск У мінулыя выходныя ў Менску прайшоў Кангрэс дэмакратычных сілаў. Ці могуць зьмяніцца пасьля яго дачыненьні ўлады і апазыцыі? Гэта пытаньне задавала людзям на менскіх вуліцах наша карэспандэнтка.

Слухаць:



Карэспандэнтка: “Як вы думаеце, ці зьменяцца дачыненьні ўлады й апазыцыі пасьля Кангрэсу?”

Юнак: “Наколькі я ведаю, некалькіх дэпутатаў не пусьцілі на кангрэс, апазыцыя была вельмі абураная. Таму, я думаю, не”.

Спадар: “З нашай уладай апазыцыі ня даць рады. Бо ёсьць адзін грамадзянін, які хоча прыбраць усё да сваіх рук. Думаю, што не”.

Спадарыня: “Мне здаецца, нічога не палепшыцца й не пагоршыцца. Гэты Кангрэс, мне здаецца, толькі дзеля “птушачкі”, так бы мовіць. Нічога ня зьменіцца”.

Дзяўчына: “Я ня ведаю”.

Спадар: “Я лічу, што гэта пытаньне цяпер стаіць вельмі востра, і гэта тэрмінова трэба вырашаць. Калі спрабаваць штосьці рабіць, спрабаваць дамаўляцца — гэта, пэўна, да чаго-небудзь прывядзе”.

Спадарыня: “Я не цікаўлюся палітыкай”.

Спадар: “Нашым уладам і апазыцыі могуць дапамагчы толькі маштабныя рэформы. Адным кангрэсам на дачыненьні немагчыма ўзьдзейнічаць”.

Спадарыня: “Мы нічога ня чулі пра кангрэс”.

Спадарыня: “Я лічу, што не”.

Юнак: “Я думаю, наўрад ці штосьці зьменіцца, таму што гэты кангрэс проста быў не да часу, не патрэбны. Кангрэсы, якія адбываліся да гэтага, асабліва той, што быў у 2005 годзе, гэта была сур’ёзная справа, тады былі выбары. Што тут вырашалася? Ну, прынялі нейкія дакумэнты. Так змагацца з рэжымам, які цяпер існуе ў Беларусі, немагчыма”.

Карэспандэнтка: “Вось такія кангрэсы могуць паўплываць на стасункі паміж уладай і апазыцыяй?”

Спадар: “Улада дазволіла правесьці такі кангрэс. Калі б ён меў рэальны ўплыў, то наўрад ці дазволілі б. Але Мілінкевіч, прадстаўнікі дэмакратычных партыяў грызуцца паміж сабой. І магчыма, уладзе гэта выгадна — паказаць, што ў апазыцыі ня ўсё ў парадку. Калі ня могуць дамовіцца паміж сабой, пра што можна казаць? Пра якія стратэгіі й пра якія пэрспэктывы?”

Спадар: “Цяпер апазыцыя цалкам падкантрольная Лукашэнку. Гэта відаць па кангрэсе”.

Спадарыня: “Дачыненьні ўлады й апазыцыі вельмі хутка ня зьменяцца. Нам бы вельмі хацелася, каб улада ўсё ж такі пачала размаўляць з апазыцыяй. Але надзеі на гэта прывідныя”.

Спадарыня: “Па-мойму, ніякіх вынікаў кангрэсу няма. Яны там усе перасварыліся толькі, ні да якога агульнага меркаваньня не прыйшлі. На маю думку, дэмакратычныя сілы павінны працаваць разам, аб’яднацца, толькі тады мы дасягнем нейкіх мэтаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG