Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прага: ля беларускай амбасады патрабавалі “Свабоду маладафронтаўцам”

Юры Дракахруст, Прага Шэраг арганізацыяў наладзілі сёньня пікет каля беларускай амбасады ў Празе з пратэстам супраць пачатку ў Менску суду над сябрамі “Маладога Фронту”. Сярод удзельнікаў пікету – Аляксей Янушэўскі (фота), які быў адным з абвінавачаных па справе, якая разглядаецца сёньня ў Менску, але здолеў зьехаць у Чэхію. Ён распавёў, як праходзіла сёньняшняя акцыя.

Янушэўскі: "Сёньня каля беларускай амбасады ў Празе адбываецца акцыя, наладжаная чэскай арганізацыяй "Свабодная Беларусь", “Amnesty International” і чэскай філіяй "Маладога Фронту". Тут прысутнічаюць людзі, якія выступаюць супраць незаконнага 193 артыкулу Крымінальнага кодэксу Беларусі і супраць палітычных рэпрэсіяў у Беларусі. Акцыя прымеркаваная да суду над маладафронтаўцамі, які пачаўся сёньня ў Менску”.

Дракахруст: "Колькі людзей прысутнічае на гэтай акцыі?"

Янушэўскі: "Зараз тут прыблізна каля 10 чалавек. Людзі ўвесь час падыходзяць. Увечары тут будзе ўсталяваны праектар, які будзе паказваць на беларускую амбасаду фільмы і ролікі пра Беларусь".

Дракахруст: "Ці была нейкая рэакцыя амбасады на вашу акцыю?”

Янушэўскі: "У “Amnesty International” была папярэдняя дамова аб сустрэчы з кіраўніцтвам амбасады. Але сёньня, калі зьявіўся гэты пікет, зьявіліся нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі , плякаты "Свабоду маладафронтаўцам" і "Спыніць рэпрэсіі ў Беларусі", прадстаўнікі амбасады, яе вышэйшае кіраўніцтва адмовілася сустрэцца зь людзьмі з “Amnesty International”, спасылаючыся на тое, што амбасада ня ведае, пра якую сустрэчу ідзе размова і што яны ні зь кім не дамаўляліся”.

Акцыя салідарнасьці з маладафронтаўцамі перад беларускай амбасадай у Празе, Аляксей Янушэўскі, Amnesty International

XS
SM
MD
LG