Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве пікетавалі беларускую амбасаду


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Варшаве ў сувязі з працэсам над актывістамі “Маладога Фронту” пачалося пікетаваньне беларускай амбасады ў падтрымку маладафронтаўцаў. Сёньня адбыўся першы гадзінны пікет.

Да будынку амбасады Беларусі ў Варшаве прыйшлі каля 15 чалавек – беларусаў і палякаў. Удзельнікі акцыі трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі і патрабавалі спыніць працэс у справе актывістаў “Маладога Фронту”.

Паводле арганізатара пікету Сяргея Марчыка, акцыі падрымкі за мяжой маюць значэньне для тых, хто застаецца ў Беларусі.

Марчык: “Рэжым пайшоў на саступкі. Цягам тыдня вызваеныя зь вязьніцаў трое палітвязьняў. Ня ведаю, з чым дакладна гэта зьвязана, але націск міжнародных арганізацыяў, напэўна, меў тут значэньне. Таму трэба працягваць акцыі, паказваць замежнікам, што людзей, незадаволеных рэжымам, шмат. У тым ліку і за мяжой”.

Удзельнікі пікету маюць намер прыходзіць да амбасады кожны дзень, пакуль ня скончыцца працэс.

Марчык: Пакуль будуць працягвацца суды ў Беларусі, будуць працягвацца і нашыя акцыі”.

Спадар Марчык, аднак, выказаў расчараваньне тым, што ў акцыі ў панядзелак узяло ўдзел няшмат студэнтаў-каліноўцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG