Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік швэдзкай дыпляматычнай місіі Эрыксан: "Мы спадзяемся на розум у справе маладафронтаўцаў".


Алесь Дашчынскі, Менск Кіраўнік швэдзкай дыпляматычнай місіі ў Беларусі Стэфан Эрыксан сочыць за судовым працэсам над моладзевымі актывістамі. Каля будынку суду ён сказаў Радыё Свабода:

Эрыксан: "Нашае стаўленьне - гэта ня толькі стаўленьне швэдаў, гэта стаўленьне эўрапейцаў. Мы лічым несправядлівым, калі людзі за тое, што яны дзейнічаюць - як гаворыцца, ад імя незарэгістраванай арганізацыі,- трапляюць у турму. Яны спрабуюць зарэгістравацца, ім не даюць. Гэта нядобрая сытуацыя. Разам з эўрапейскімі калегамі мы будзем сачыць за сытуацыяй, падтрымліваць.

Будзем спадзявацца на розум, бо гэтыя людзі нічога не зрабілі і не павінны быць асуджаныя.

Мы ўсе спадзяемся, што справу ўсё ж зачыняць”.
XS
SM
MD
LG