Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскім офісе АБСЭ будзе новы кіраўнік


Уладзімер Глод, Менск На афіцыйным сайце Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) зьявілася паведамленьне пра вакантную пасаду кіраўніка менскага офісу гэтай арганізацыі.

Цяперашні кіраўнік офісу швэдзкі дыплямат Акэ Пэтэрсан сёньня ў размове з карэспандэнтам Радыё Свабода паведаміў, што ён неўзабаве з’яжджае з Менску і будзе далей працаваць у Кіеве – прадстаўніком Рады Эўропы ва Ўкраіне.

Спадар Пэтэрсан працуе ў Беларусі менш за два гады. Ён быў трэцім кіраўніком установы АБСЭ ў Менску пасьля нямецкіх дыпляматаў Ганса-Георга Віка ды Эбэргарда Гайкена.

Да прыезду ў Беларусь Акэ Пэтэрсан узначальваў дэпартамэнт у справах уцекачоў і міграцыйнай палітыкі ў МЗС сваёй краіны. З 2000 да 2004 году ён быў амбасадарам Швэцыі ва Ўкраіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG