Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Як ставяцца партыі да ўваходжаньня іх сяброў у іншыя фракцыі?


Уладзімер Глод, Менск У партыях па-рознаму ставяцца да сяброўства ў фракцыях. Напрыклад, сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі ўваходзяць ня толькі ў фракцыю “Грамадзянскае дзеяньне”, але і ў фракцыю “Рэгіёны за свабоду”. Пра гэта сёньня паведаміў “Свабодзе” кіраўнік фракцыі “Грамадзянскае дзеяньне” Аляксандар Дабравольскі.

Ён таксама сказаў, што ўваход у “чужую” фракцыю не адпавядае партыйнаму статуту.

“Таму ў самым бліжэйшым часе мы будзем вырашаць пытаньне аб сябрах нашай партыі, якія ўвайшлі ў іншую фракцыю”, сказаў А.Дабравольскі.

Аналягічная сытуацыя і ў фракцыі БНФ, пацьвердзіла Валянціна Сьвяцкая. Гэтая партыя таксама будзе разьбірацца з гэтай сытуацыяй, і таксама вельмі ўважліва.

Што да Партыі камуністаў беларускай, дык, паводле сакратара партыі Валерыя Ўхвалёва, любы сябра партыі вольны ўваходзіць у любую фракцыю, тут пытаньня няма.
“Мы ня бачым праблемы пераходу з адной фракцыі ў другую. Калі людзі прыйдуць да нас, мы будзем задаволеныя. Калі ж яны выйдуць з нашай фракцыі, мы будзем разьбірацца”.
“Мы ня бачым праблемы магчымага пераходу людзей з адной фракцыі ў другую”, сказалі ўсе кіраўнікі фракцыяў. “Калі людзі прыйдуць да нас, мы будзем гэтым задаволеныя. Калі ж яны выйдуць з нашай фракцыі, мы будзем разьбірацца, чаму гэта адбываецца”.
XS
SM
MD
LG