Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

КДБ затрымала пастара Яраслава Лукасіка


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі КДБ адвезьлі грамадзяніна Польшчы пастара Яраслава Лукасіка ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску. Яна паведамілі, што там на яго складуць пратакол за правядзеньне несанкцыянаванага ўладамі набажэнства.

Супрацоўнікі міліцыі і КДБ уварваліся ў будынак пратэстанцкай царквы "Яна Хрысьціцеля". У том момант там адбывалася набажэнства. Яны запатрабавалі спыніць службу. У царкве знаходзіўся пастар Яраслаў Лукасік.

Раней супрацоўнікі КДБ загадалі Дэпартамэнту міграцыі скасаваць пастару дазвол на знаходжаньне на тэрыторыі Беларусі і дэпартаваць яго як грамадзяніна, які "сваімі дзеяньнямі пагражае дзяржаўнай бясьпецы".

Пастар Яраслаў Лукасік зьвярнуўся у суд са скаргай. Ён прасіў патлумачыць сапраўдную прычыну сваёй дэпартацыі. Грамадзянін Польшчы мае права знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі да 7 чэрвеня.
XS
SM
MD
LG