Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як рыхтаваліся да Кангрэсу-2007?


Валер Каліноўскі, Прага У апазыцыйным асяродку не было адзінай думкі наконт неабходнасьці правядзеньня Кангрэсу дэмакратычных сілаў у 2007 годзе і ягонага парадку дня. Як ішла падрыхтоўка да гэтага форуму?

Ідэя правесьці новы Кангрэс дэмакратычных сілаў ўзьнікла пасьля леташніх прэзыдэнцкіх выбараў. Найбольш актыўным агітатарам за новы кангрэс была АГП на чале з Анатолем Лябедзькам, які выступаў за тое, каб кангрэс стаў стала дзейным апазыцыйным органам.

Кіраўнік Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч стрымана паставіўся да гэтых прапановаў. Але большасьць сябраў Палітрады ўхваліла плян правядзеньня кангрэсу і першапачаткова прызначыла ягонае правядзеньне на пачатак сакавіка. Падрыхтоўку да кангрэсу зьвязалі зь мясцовымі выбарамі, якія адбыліся 14 студзеня гэтага году.

Склад дэлегатаў кангрэсу фармаваўся з тых людзей, якія набралі пэўную колькасьць подпісаў пад агульным пасланьнем апазыцыі альбо падчас вылучэньня кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў. Пасьля завяршэньня кампаніі мясцовых выбараў у асяродку апазыцыі ўзьніклі спрэчкі і абвінавачваньні ў маніпуляцыі сабранымі подпісамі.

Кіраўніком аргкамітэту другога кангрэсу быў абраны Аляксандар Бухвостаў, які арганізоўваў і кангрэс 2005 году. Перад кангрэсам прайшлі рэгіянальныя канфэрэнцыі, якія вызначалі парадак дня агульнага форуму . У іх выніку за абраньне на кангрэсе старшыні Палітрады выступілі 112 дэлегатаў, 117 – за абраньне некалькіх сустаршыняў.

Аляксандар Мілінкевіч першапачаткова адмаўляўся ўдзельнічаць у кангрэсе, потым вырашыў прыйсьці ў якасьці шараговага дэлегата, але не прэтэндаваць на месца аднаго з сустаршыняў Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сіл. У часе апошніх пасяджэньняў Палітрады прадстаўнікі ПКБ фактычна заблякавалі ўдзел у Кангрэсе ў якасьці дэлегатаў вядомых у краіне пісьменьнікаў і грамадзкіх дзеячоў, што выклікала крытыку ў грамадзтве. Пазьней у гэтай справе было ўхваленае кампраміснае рашэньне.

Частка дэлегатаў з рэгіёнаў вырашыла ня ехаць на Кангрэс дэмакратычных сілаў з-за нязгоды з парадкам дня кангрэсу і мэтамі ягонага скліканьня. Яны настойваюць, каб на кангрэсе абіраўся адзіны лідэр апазыцыі. • Дэмакратычныя сілы рыхтуюцца да кангрэсу, 16.11.2006 • Пачалася падрыхтоўка да II Кангрэсу дэмакратычных сілаў, 07.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG