Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ўшанавалі памяць Максіма Багдановіча


Севярын Квяткоўскі, Менск У дзень 90-х угодкаў зь дня сьмерці Максіма Багдановіча ў Менску ўшанавалі памяць паэта. Максім Багдановіч – клясык беларускай літаратуры, аўтар вершу "Пагоня". Песьня "Пагоня" які лічыцца адным з нацыянальных гімнаў Беларусі. Сёньня палітыкі, грамадзкія дзеячы, паспалітыя людзі ля помніка паэту, што каля Опэрнага тэатру, казалі словы пра Максіма, сьпявалі “Пагоню”, запалілі сьвечкі, і ўсклалі да помніка бел-чырвона-белыя букеты.

“Сёньня пад гукі беларускай дуды, такой дарагой і мілай нашаму Максіму, мы ўзгадваем нашага славутага земляка. Максім Багдановіч – той чалавек, які здолеў абудзіць, даць новае дыханьне беларускай літаратуры. Максім Багдановіч жыве ў кожным з нас найперш сваёй любоўю да Беларусі”,– сказаў моладзевы актывіст Франак Вячорка.

Адзін з актывістаў незарэгістраванай арганізацыі Малады фронт Барыс Гарэцкі правёў паралель паміж сучаснасьцю і пачаткам мінулага стагодзьдзя, калі жыў Максім Багдановіч:

“Ён амаль увесь час жыў у Расеі і вучыў беларускую мову. Так, як многія з нас па падручніках. Але творамі натхняў і натхняе ўсю нацыянальную інтэлігенцыю. Так, як натхняе зараз нас з вамі ягоная “Пагоня”, “Санэт” ці “Зорка Вэнэра”.

Менск, 25.05.2007. Ушанаваньне памяці Максіма Багдановіча.

Гісторык і вэтэран сацыял-дэмакратычнага руху Беларусі Анатоль Сідарэвіч сказаў:

“Першы раз у 1911 годзе прыяжджае ў Вільню, аглядае зборы Івана Луцкевіча, і піша свой знакаміты цыкль “Старая Беларусь”. Клясыку гэтую незабыўную. Ён ужо ў першым прыезьдзе стаўся сябрам Сацыялістычнай грамады. І пасьля піша свой знакаміты верш “Пагоня”.

Менск, 25.05.2007. Ушанаваньне памяці Максіма Багдановіча. Анатоль Сідарэвіч падкрэсьліў далучанасьць Максіма Багдановіча сацыял-дэмакратычнага руху.

Менск, 25.05.2007. Ушанаваньне памяці Максіма Багдановіча. Паэт Сяржук Сыс прывёз зямлю з магілы Максіма Багдановіча ў Ялце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG