Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец: “Суд над “маладафронтаўцамі” ёсьць найважнейшай падзеяй”


Радыё Свабода 24 траўня ад 16:00 да 17:00 са слухачамі Свабоды размаўляў былы лідэр “Маладога фронту” Павал Севярынец.

Разам з адным зь лідэраў беларускай сацыял-дэмакратыі Міколам Статкевічам былы лідэр “Маладога фронту” Павал Севярынец быў асуджаны на два гады абмежаваньня волі – палітыкаў прызналі вінаватымі ў арганізацыі вулічных пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму 2004 году. У аўторак абодвух вызвалілі ўмоўна-датэрмінова.

Відэафрагмэнт запісу перадачы (5,2 Mb).



Адказ на тэлефанаваньне спадарыні Марыі: “Павал, Пашачка, родны мой... Была проста шчасьлівая, калі даведалася, што Вы на волі. Чытала ўвесь час вашыя допісы і зразумеля, што Вы самы сапраўдны публіцыст. Такія тэмы – ніводнай нейкай “прахадной”. Так было цікава, што мне і Сітна, і Алешча блізкія... Дзякуй вялікі! Хачу папытацца пра маладых, якія – гонар нашай нацыі, так як і Вы. Вось зараз будзе суд 30-га. Што рабіць? Бо лёсы паламаюць маладым... Можа ім зьехаць проста? Некуды на вучобу? Як “каліноўцам”? Што б Вы сказалі пра гэта?”

Севярынец: “Дзякуй за пытаньне. Мне падаецца, што менавіта суд над “Маладым фронтам”, які, дарэчы, трошачку папраўлю вас, ужо перанесены на 28 траўня – а 10-й гадзіне раніцы, Лагойскі тракт, 3 – у судзе Савецкага раёну...”

Слухайце перадачу Аляксандра Ўліцёнка ў вечаровым эфіры ў пятніцу, 25 траўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG