Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз чакае вызваленьня ўсіх беларускіх палітзьняволеных


Радыё Свабода Гэтак пракамэнтавалі БелаПАНу вызваленьне Паўла Севярынца і Міколы Статкевіча ў прэсавай службе Рады Эўразьвязу.

Прадстаўнік прэсавай службы таксама патлумачыў, што пытаньне аб палітвязьнях і аб выключэньні Беларусі зь Генэральнай сыстэмы гандлёвых прэфэрэнцый Эўразьвязу ніяк не зьвязаныя паміж сабой. “Прэфэрэнцыі – асобнае пытаньне, зьвязанае з выкананьнем Беларусьсю рэкамэндацый і стандартаў Міжнароднай арганізацыі працы” – заявіў суразмоўца агенцтва.

Тым часам прадстаўніца эўракамісара па зьнешніх сувязях і палітыцы добрасуседзтва Юдыт Гэбэтсройтнэр заявіла, што для пачатку паўнавартаснага дыялёгу з Эўразьвязам Беларусь павінна зрабіць крокі па дэмакратызацыі, паважаць правы чалавека і вяршэнства закону. “Бяз гэтых крокаў дыялёг немагчымы”, – падкрэсьліла яна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG