Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні разбураць камяніцу ХІХ стагодзьдзя


Сяргей Астраўцоў У Горадні – адным зь нешматлікіх гарадоў Беларусі, дзе да апошняга часу захоўваліся фрагмэнты гістарычнай гарадзкой забудовы, працягваюцца разбурэньні. Наш карэспандэнт прайшоў з фотаапаратам па гарадзенскіх вуліцах.

Рабочыя прыступілі да канчатковага разбурэньня флігеля палаца ХVІІІ стагодзьдзя на вул. Горкага. Перад ім зьявіўся шчыт з выявай палацавага комплексу — так ён павінен выглядаць пасьля рэканструкцыі.

Горадня, 26.05.2007. Шчыт з плянам рэканструкцыі палаца ХVІІІ стагодзьдзя на вул. Горкага

Каля камяніцы канца ХІХ стагодзьдзя на рагу вуліц Найдуса і Савецкай у пятніцу паставілі плот, яна будзе зруйнаваная, а потым яе пабудуюць з новай цэглы. Напачатку 1990-х гадоў дом рэканструявалі, але ня вельмі якасна. Справу не давялі да канца, а потым цягам пятнаццаці гадоў дом разбураўся, у ім прынамсі двойчы здарыўся пажар.

Горадня, 26.05.2007. Камяніца канца ХІХ стагодзьдзя на рагу вуліц Найдуса і Савецкай

На Савецкай плошчы зьявіўся рэклямны шчыт “Горадня — горад-музэй”. Насамрэч такога статусу горад афіцыйна ня мае. Як зазначаюць гарадзенскія гісторыкі, у добрым музэі выстаўляюць сапраўдныя экспанаты, а не муляжы. У Горадні апошнім часам пазначылася такая тэндэнцыя: не рэстаўраваць старыя камяніцы, а зьнішчаць іх і потым замяняць будынкамі-муляжамі.

Горадня, 26.05.2007. Рэклямны шчыт “Горадня — горад-музэй”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG