Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітычны крызыс ва Ўкраіне абвастрыўся


Радыё Свабода Ва Ўкраіне пасьля ўчорашняга звальненьня прэзыдэнтам Віктарам Юшчанкам генэральнага пракурора Сьвятаслава Піскуна палітычны крызыс выліўся ў вострае супрацьстаяньне палітычных сілаў.

Усю мінулую ноч будынак генэральнай пракуратуры знаходзіўся пад кантролем міліцэйскага спэцназу, які падпарадкоўваецца ўраду. Не пакідаў кабінэт і звольнены Піскун. Разам зь ім начавалі ў будынку дзесяткі дэпутатаў вярхоўнай Рады ад кіроўнай кааліцыі. Там жа дзяжурылі і супрацоўнікі Дзяржаўнай аховы, кантраляванай прэзыдэнтам.

Сёньня прэзыдэнт Юшчанка ўзяў на сябе камандаваньне Ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных справаў. Вярхоўная Рада і прэм’ер-міністар Віктар Януковіч абвінавацілі Юшчанку ва ўзурпацыі ўлады.

Тым часам у Кіеве народ выходзіць на стыхійныя мітынгі. Вярхоўная рада заклікала сілавыя структуры не дапусьціць грамадзянскага канфлікту ў зьвязку з новым вітком палітычнага супрацьстаяньня.

Камэнтар сытуацыі ва Ўкраіне аглядальніка нашага радыё Яна Максімюка чытайце пазьней на нашым сайце і слухайце ў эфіры “Свабоды”.
XS
SM
MD
LG