Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сустрэчы рэдакцыі газэты “Новы час” з чытачамі не адбудзецца


Альгерд Невяроўскі, Менск Сёньня ў рэдакцыю газэты “Новы час”, якая ёсьць пераемніцай ліквідаванай газэты “Згода”, патэлефанаваў дырэктар менскага Палацу мастацтва Віктар Куляшоў. Ён паведаміў, што на ТЭЦ 4170 Савецкага раёну адбылася аварыя, у палацы няма сьвятла, што рамонтныя работы працягнуцца два дні. Таму сустрэча калектыву газэты з чытачамі і канцэрт барда Віктара Шалкевіча правесьці няма магчымасьці.

Галоўны рэдактар “Новага часу” Аляксей Кароль не выключае, што аварыя сапраўды магла адбыцца. Але падкрэсьлівае, што такія аварыі чамусьці даволі часта здараюцца напярэдадні мерапрыемстваў, якія ладзяць прадстаўнікі дэмакратычнай грамадзкасьці.

Галоўны рэдактар зьбіраецца падаць яшчэ адну заяўку на правядзеньне сустрэчы з чытачамі пасьля ліквідацыі наступстваў аварыі на ТЭЦ.
XS
SM
MD
LG