Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"За што Вы, паважаны прэзыдэнт, так ненавідзіце беларускі рахманы народ, цярплівы і шматпакутны?"


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 25 траўня, пятніцу. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньня пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.

Спадар: “Лепей, калі б апазыцыя рабіла налепкі з хвалямі Радыё Свабода і Радыё Рацыя”.

Уладзімер, Полацк: “Нашай Палаце прадстаўнікоў (ня вельмі зразумела, каго яны прадстаўляюць) у першую чаргу трэба адабраць ільготы і прывілеі ў саміх сябе. А ўжо потым трэба добра падумаць, ці варта адымаць грошы ў простага народа, за кошт якога ўсе гэтыя паразыты жывуць”.

Пэнсіянэр, Гарадзенская вобласьць.: “Хутка скасуюць ільготы. Плату за праезд адчуюць пэнсіянэры і студэнты, зразумела, іх бацькі. Так. І дэпутаты пазбавяцца гэтай ільготы. А да гэтага Вы бачылі дэпутата Палаты прадстаўнікоў на аўтобуснай станцыі ці прыпынку? І яшчэ, міністар сацыяльнай абароны і працы супакоіў: да 2010 года памеры пэнсіі ўзрастуць да 480 тысяч рублёў. І гэта кампэнсуе страты. Дык можа, спачатку трэба ўзьняць заробкі, пэнсіі, стыпэндыі, а потым прымаць гэты закон? З павагай”.

Спадар: "Сёлетні Кангрэс дэмакратычных фракцыяў – гэта гістарычны фарс Слуцкай, барскай і таргавіцкіх канфэдэрацыяў”.

Спадар: “Паважаная рэдакцыя, мне 71 год, я вэтэран працы. Усё жыцьцё працаваў у Беларусі. Я хачу задаць пытаньне прэзыдэнту і яго кішэнным дэпутатам наконт адмены ўсіх ільгот. За што Вы, паважаны прэзыдэнт, так ненавідзіце беларускі рахманы народ, цярплівы і шматпакутны?”

Спадар: “Хачу выказаць меркаваньне. Абмяркоўвайце льготы канкрэтна, а не само слова “льготы” абсмоктваеце. Патрабуйце павышэньня заробка, пэнсіі, стыпэндыі, нарматываў. А працаваць мы можам за адпаведную плату”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG