Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адмоўнае сальда ў зьнешнім гандлі – болей за 850 мільёнаў даляраў


Радыё Свабода Адмоўнае сальда Беларусі ў зьнешнім гандлі за 1 квартал гэтага году перавысіла 850 мільёнаў даляраў. Такую лічбу назваў сёньня першы намесьнік кіраўніка ўраду Беларусі Уладзімер Сямашка.

Адказваючы на пытаньні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, Сямашка патлумачыў такія паказьнікі тым, што Беларусь зьменшыла экспарт нафтапрадуктаў.

Намесьнік кіраўніка ўраду паведаміў, што ад 1 ліпеня ў Беларусі пачне працаваць Беларуская нафтавая кампанія. Яна будзе набываць нафту ў Расеі, паводле разьлікаў, гэта павінна даць эканоміі да пяці даляраў ЗША на тону. Беларуская нафтавая кампанія будзе валодаць манаполіяй на продаж нафтапрадуктаў на зьнешнім рынку. Гэта, паводле Сямашкі, павінна прынесьці прыбытку да дзесяці даляраў на адной тоне нафтапрадуктаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG