Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонс падзеяў: пятніца, 25 траўня


Радыё Свабода

Працягваецца візыт у Беларусь групы экспэртаў МАГАТЭ. Адмыслоўцы зьвязваюць прыбыцьцё дэлегацыі экспэртаў з плянамі ўладаў Беларусі будаваць атамную электрастанцыю.

“Паколькі грошай у нас няма, Міжнароднае агенцтва атамнай энэргетыкі пабудуе АЭС за свой кошт, а пасьля будзе прадаваць электраэнэргію, – лічыць акадэмік Іван Нікітчанка. – Гэта ім на руку, яны з гэтага і жывуць. Паводле нашай Канстытуцыі, такія справы павінны праходзіць праз рэфэрэндум. Так што ўлады парушаюць Канстытуцыю. Але ім не навіна: яны парушаюць раз за разам, і ўсё сходзіць з рук”.

*** Сёньня а 18-гадзіне ў менскім Палацы мастацтваў ладзіць сустрэчу са сваімі чытачамі творчы калектыў адноўленай газэты “Новы час”.

“У пятніцу выходзіць адзінаццаты нумар, – расказвае рэдактар газэты Аляксей Кароль. – Мы наўмысна адкладалі сустрэчу, каб быць пэўнымі, што мы сьцьвердзіліся ў сваім выхадзе. Сустрэча пройдзе на грунце таго, што ўжо зроблена. Разам зь Віктарам Шалкевічам, які дасьць канцэрт”.

* * * Сёньня а 19-гадзіне каля касьцёлу сьвятога Язэпа ў Менску адбудзецца мастацкі пленэр пад дэвізам “Выратуем кляштар бэрнардынцаў мастацтвам”. Арганізатары запрашаюць майстроў алоўка, крэйды, вугалю, графіці.

“Я лічу, што ўвогуле любая ініцыятыва добрая, калі яна разумная. Чым больш у грамадзтве розгаласу, тым лепш. Нас таксама цешыць, што ня толькі вернікі-каталікі гэтым займаюцца, а ўсе сумленныя людзі”, – сказала адна з удзельнікаў вулічных набажэнстваў каля касьцёлу сьвятога Язэпа Ганна Сіўчык .

*** Сёньня спаўняецца 90 гадоў з дня сьмерці клясыка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. А 18-й гадзіне да помніка ля Опэрнага тэатру прыйдуць сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Намесьнік старшыні партыі Анатоль Сідарэвіч:

“У гэты дзень, наколькі я ведаю, Саюз пісьменьнікаў прыйдзе. Беларускіх пісьменьнікаў, а ня гэты, чаргінцоўскі саюз. Прыйдзем да помніка, ускладзем кветкі – вось такім будзе ўшанаваньне памяці Максіма Багдановіча сябрамі партыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG