Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 24 траўня


Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд беларускага сеціва.

На сайце блогаў “Жывы журнал” цяпер адбываецца флэш-моб з нагоды адмены льготаў шэрагу катэгорыяў грамадзянаў. Карыстальнікі распаўсюджваюць абвестку з заклікам перадаваць пры выхадзе з грамадзкага транспарту свой прабіты талёнчык. Водгукі ў дзёньніку “ eolonir :

“Мне аднойчы так адзін сЫмпатычны малады чалавек спрабаваў перадаць. Было страшна прыемна J. Але ў мяне на жаль (на шчасьце) быў праязны. Хлопец расстроіўся. Цяпер я ўжо ня буду разьбіваць сэрцы. Таму што на поўны праязны ў мяне грошай ня хопіць :)));”

“Учора аддаў квіток, народ аслупянеў. Але потым расьсьмяяліся. Узялі;”

“Што Вы дадзенымі дзеяньнямі жадаеце дасягнуць? Вы цалкам усьведамляеце наступствы гэтага "сацыяльнага дзеяньня"? Можа быць Вы прадбачыце кансалідацыю людзей з прычыны гэтага "сацыяльнага дзеяньня" супраць "рэжыму" і дзяржавы (хм, рэжыму альбо дзяржавы – таксама цікава)? Альбо гэта чыста афэктнае выказваньне?

“Не разводзьце калі ласка тут філязофіі. Калі б усе меркавалі рацыянальна - мы б яшчэ ў фэадалізьме жылі;”.

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваецца інфармацыя пра тое, што праз некалькі месяцаў у Беларусі плянуецца завяршыць выбар пляцоўкі пад будаўніцтва АЭС. Камэнтары:

“Не дазволім рэжыму рызыкаваць будучыняй нашай краіны!”;

“Больш цікава як там з выбарам пляцоўкі пад хаваньне адходаў!”;

“Трэба зьбіраць подпісы – хто за, хто супраць”;

“З нашым падыходам да будаўніцтва, калі дзеля эканоміі будуць выкарыстоўваць абсталяваньне айчыннай вытворчасьці з найменшым коштам... станцыя выбухне ў першыя ж месяцы работы”;

“Мы можам спакойна пабудаваць АЭС сваімі сіламі. Электрастанцыі не выбухаюць, выбухаюць рэактары. А рэактар мы будзем браць хутчэй за ўсё ў французаў альбо расейцаў”.

“У нас няма аніводнага ВНУ, дзе рыхтавалі спэцыялістаў для працы на АЭС”.

Гомельскі літаратар і настаўнік Сяргей Балахонаў піша ў сваім дзёньніку пра выпускніцу сваёй школы, якая папрасіла сп. Балахонава расьпісацца ў ейным альбоме. Настаўнік пакінуў надпіс па-беларуску. Выпускніца зьдзіўлена абурылася. Балахонаў піша: “Я эмоцыяў таіць таксама ня стаў і сказаў, што, вучыш-вучыш, пялегуеш-пялегуеш, думаеш, якія харошыя дзеці падрастаюць, а ў выніку выдараецца такое. Папрасіў перадаць усёй выпускной паралелі, каб нават ня сьмелі да мяне з гэтымі альбомамі падыходзіць”. Камэнтары:

“Дзіўная генэрацыя расьце;”

“Нельга абагульняць. Пісаў іншым – ставіліся з разуменьнем;”

“Гэта сьведчыць, калі глябальна браць: яна нармальна ставіцца да мовы ў яе дэкаратыўнай функцыі, ты павёўся, а яна не гатовая прыняць яе, як тое, чым можна карыстацца (хоць альбом – таксама у дэкаратыўнай функцыі, але гэта ж ЯЕ альбом, ніхто не загадае)..;”

“Не бярыце да галавы:) узгадайце тыя чыстыя і сьветлыя твары, якія Вы бачылі, калі падпісвалі свае кнігі:) а дзяўчынка тая, дасьць Бог, паступіць на журфак і сьцяг ёй чырвона-зялёны ў рукі!..”.

У суполцы Minsk_by siemargl піша пра археалягічныя раскопкі на месцы меркаванай пабудовы шматпавярховага гатэлю ў раёне Кастрычніцкай плошчы ў Менску: “Працуюць каля 7 чалавек. Для раскопак патрэбныя людзі. Для пачатку чалавек 15-30. Галоўнае -- забясьпечыць людзкімі рэсурсамі чэрвень і рэшту траўня. Перавагі, што атрымліваеце вы. Удзел у раскопках гэта 1. Праца непасрэдна на беларускую культуру. Мажлівасьць знайсьці і сваімі рукамі дакрануцца да яе артэфактаў; 2. Фізычная праца на сьвежым паветры, магчымасьць атрымаць загар ужо ў траўні. Камэнтары:

“Бясплатна?.. Сонца – гэта вельмі шкодна: рак скуры і раньняе старэньне;”

“Я з здавальненьнем паўдзельнічаю, усё жыцьцё марыў займацца археалёгіяй (ці хаця б нечым дапамагчы тым людзям, якія займаюцца прафэсійна).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG