Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Насту Азарку выклікалі ў пракуратуру


Любоў Лунёва, Менск Актывістку незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Насту Азарку выклікаюць на допыт у Менскую абласную пракуратуру.

У пазове пазначана, што 28 траўня яе будуць дапытваць у якасьці сьведкі. Наста Азарка фігуруе ў новай крымінальнай справе, распачатай КДБ супраць рэгіянальных актывістаў “Маладога фронту” за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Павал Севярынец не выключае, што выклікі ў пракуратуру на панядзелак могуць атрымаць яшчэ некалькі актывістаў арганізацыі. Ён мяркуе, што такім чынам улады разьлічваюць запалохаць моладзь і паменшыць колькасьць людзей каля будынку суду Савецкага раёну Менску, калі пачнецца суд над маладафронтаўцамі. • П.Севярынец: “Момантам ісьціны будзе суд над “Маладым фронтам”, 23.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG