Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістку "Маладога фронту” аштрафавалі


Любоў Лунёва, Менск Судзьдзя суду Савецкага раёну Менску Аксана Рэлява разгледзела два адміністрацыйныя пратаколы (за “Чарнобыльскі шлях” 26 красавіка і акцыю супраць скасаваньня ільготаў 20 траўня) на актывістку незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Людмілу Атакулаву і пакарала яе штрафам у 25 базавых велічыняў – 775 тысяч рублёў.

Людміла Атакулава была на занятках у той час, калі па яе прыйшлі міліцыянты. Яны патлумачылі, што ёй неабходна праехаць зь імі ў РУУС Савецкага раёну Менску. Толькі там Людміла даведалася, што яе абвінавачваюць ў тым, што яна стварыла калёну і арганізавала несанкцыянаванае шэсьце пасьля таго, як акцыя "Чарнобыльскі шлях" скончылася.

Таксама на Людмілу, адзіную сярод затрыманых падчас акцыі 20 траўня, склалі пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага шэсьця. Варта сказаць, што акцыю 20 траўня супрацоўнікі міліцыі прадухілілі, так што шэсьця як такога не было. Гаворыць Людміла Атакулава:

"Я ня ведаю, як гэта патлумачыць. Гэта вельмі дзіўна. Я не была нейкай адметнай асобай як падчас першай, гэтак і падчас другой акцыі. Але лёгіку ў дзеяньнях нашых спэцслужбаў шукаць не даводзіцца".

Сябры Людмілы прыйшлі да будынку суду, каб падтрымаць яе. Сярод іх быў былы кіраўнік "Маладога фронту" Павал Севярынец, Барыс Гарэцкі, Наста Палажанка, а таксама актывісты з рэгіёнаў. Павал Севярынец лічыць, што прэвэнтыўнае затрыманьне і асуджэньне Людмілы Атакулавай ёсьць спробай ўлады запалохаць моладзь, не дапусьціць сходу каля будынку суду Савецкага раёну 28 траўня, калі пачнецца суд над маладафронтаўцамі.

Менск, 24.05.2007. Суд над Людмілай Атакулавай. Супрацоўнікі міліцыі спрабавалі зацягнуць Людмілу Атакулаву ў міліцэйскі “варанок”, каб зноў завезьці яе ў міліцыю. Яны казалі, што ім трэба задаць дзяўчыне пару пытаньняў Супрацоўнікі міліцыі спрабавалі зацягнуць Людмілу Атакулаву ў міліцэйскі “варанок”, каб зноў завезьці яе ў міліцыю. Яны казалі, што ім трэба задаць дзяўчыне пару пытаньняў

Менск, 24.05.2007. Суд над Людмілай Атакулавай. Сяброў Людмілы Атакулавай на суд не пусьцілі. Яны сталі пад вокнамі суду, каб Людміла іх бачыла Сяброў Людмілы Атакулавай на суд не пусьцілі. Яны сталі пад вокнамі суду, каб Людміла іх бачыла
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG