Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэмакратычныя сілы заклікаюць урад дэманціраваць рэпрэсіўны мэханізм


Алесь Дашчынскі, Менск Сталі вядомыя праекты некаторых дакумэнтаў, якія зьбіраюцца ўхваліць на Кангрэсе дэмакратычных сілаў 226 – 27 траўня.

У праекце Звароту кангрэсу да міжнароднай супольнасьці гаворыцца, што аб’яднаныя дэмсілы Беларусі пасьлядоўна выступаюць за адкрытасьць краіны. Яны лічаць неабходным усталяваньне добрых палітычных і эканамічных кантактаў як з усходнімі й паўднёвымі суседзямі – Расеяй ды Ўкраінай, так і з краінамі Эўразьвязу, ЗША, з усім сьветам.

“Мы лічым за неабходнае пастаноўку пытаньня дапамогі ў прамую залежнасьць ад крокаў рэжыму па дэмакратызацыі краіны. Вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў павінна быць неабходнай, але не адзінай умовай,”– гаворыцца ў праекце рэзалюцыі.

У праекце звароту да чыноўнікаў гаворыцца: “Мы страцілі шмат часу. Краіне неабходная новая палітыка. Трэба выкарыстаць патэнцыял усяго грамадзтва – без падзелу на “сваіх” і “чужых”. Без дыскрымінацыі і фаварытызму. Толькі адзін чалавек і яго блізкае атачэньне зацікаўленыя ў канфрантацыі ўнутры краіны і яе міжнароднай ізаляцыі”.

Кангрэс дэмсілаў заклікае “ўсіх сумленных, адказных, патрыятычных людзей у структурах улады да абмену ідэямі і пошуку выйсьця з крызысу”.

У праекце рэзалюцыі аб спыненьні перасьледу грамадзян за перакананьні гаворыцца: “Беларусь ператварылася ў паліцэйскую дзяржаву. Некаторыя з рэпрэсій правячага рэжыму лічацца злачынствамі супраць свайго народу, яны сталі самымі чорнымі старонкамі ў найноўшай гісторыі Беларусі”.

Дэмакратычныя сілы Беларусі вітаюць ідэю стварэньня Грамадзкай камісіі па рэабілітацыі ахвяр рэжыму. Яны заклікаюць спыніць перасьлед актывістаў “Маладога фронту”, неадкладна вызваліць палітвязьняў.

Дэмакратычныя сілы заклікаюць урад краіны добраахвотна дэманціраваць рэпрэсіўны мэханізм дзяржавы.
XS
SM
MD
LG