Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні судзяць удзельнікаў акцыі пратэсту


Сяргей Астраўцоў, Гародня У Ленінскі раённы суд Горадні дастаўленыя восем маладых актывістаў. На ўсіх складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце.

Пакуль што суд вынес папярэджаньне дзьвюм дзяўчынам.

Моладзь прыйшла пратэставаць супраць разбурэньня старога паравога млына ў цэнтры Горадні на вуліцы Міхася Васілька. Яны трымалі расьцяжкі “Не губіце Горадню!” і “Ахоўваецца законам”.

• Горадня: затрымалі каля пятнаццаці маладых актывістаў, 23.05.2007 • У цэнтры Горадні разбураюць стары паравы млын , 23.05.2007
XS
SM
MD
LG