Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: Беларусь ні з кім не таргуецца


Радыё Свабода Гэтак прэсавы сакратар МЗС Андрэй Папоў пракамэнтаваў заявы аб тым, што Павал Севярынец і Мікола Статкевіч былі датэрмінова вызваленыя дзеля таго, каб Беларусь не была выключаная з генэральнай сыстэмы прэфэрэнцый Эўразьвязу.

Учора прадстаўнік Эўракамісіі ва Ўкраіне Жан-Эрык Гольцапфэль заявіў, што датэрміновае вызваленьне двух апазыцыйных палітыкаў не паўплывае на рашэньне выключыць Беларусь з сыстэмы прэфэрэнцый.

На пытаньне, ці разьлічвала Беларусь на гэта, Андрэй Папоў адказаў:

“Магу сказаць толькі, што мы ніколі ні з кім не таргаваліся і не таргуемся. Мы зыходзім з таго, што Беларусь – прававая дзяржава. Усё, што адбываецца ў нашай краіне, адбываецца паводле дзейнага заканадаўства”.

• Колькі каштуюць Севярынец і Статкевіч?, 22.05.2007 • Мікалай Статкевіч: “Гэта проста гандаль людзьмі...”, 22.05.2007 • Павал Севярынец выйшаў на свабоду, 22.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG