Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Севярынец і Статкевіч былі несправядліва асуджаныя”


Альгерд Невяроўскі, Менск Як вы ставіцеся да датэрміновага вызваленьня Паўла Севярынца і Міколы Статкевіча? Гэтае пытаньне тыдня Беларускай Свабоды людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

Спадарыня: “Натуральна, што гэта добра. Я не лічу, што гэтыя людзі справядліва сядзелі. Але ня думаю, што гэты крок уладаў нешта зьменіць глябальна. Жахліва, што такая сытуацыя ў краіне”.

Хлопец: “Напэўна, гэта добра. Разьвіваецца дэмакратыя, галоснасьць. Гэта добра для дзяржавы”.

Спадар: “Добра. За што іх трымаць? Яны ж нічога не зрабілі”.

Хлопец: “Калі абвінавачаньні супраць іх былі абгрунтаваныя, я супраць датэрміновага вызваленьня. А калі неабгрунтаваныя, то правільна зрабілі”.

Спадарыня: “Гэтыя людзі не нясуць небясьпекі грамадзтву. Трэба забойцаў саджаць, а не людзей, у якіх іншыя погляды”.

Спадар: “Натуральна, што гэта добра, толькі з-за чаго іх выпусьцілі? Можа, з прычыны прыезду іранскага прэзыдэнта? Нешта такое паказалі”.

Спадар: “Я ня ведаю, што сказаць, бо ня ведаю, за што іх пасадзілі”.

Дзяўчына: “Мне здаецца, што гэта паказушны ход. Каб неяк супакоіць моладзь, якая бунтуе. Але потым іх могуць пасадзіць ізноў”.

Спадар: “Гэта два не апошнія чалавекі на беларускай палітычнай сцэне, і тое, што іх вызвалілі, ужо пра нешта гаворыць”.

Спадар: “А чаму яны павінны сядзець за кратамі? Можа, іх улады ўжо не баяцца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG