Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пляцоўка пад АЭС будзе вызначаная праз некалькі месяцаў


Радыё Свабода У Беларусі праз некалькі месяцаў плянуецца завяршыць выбар пляцоўкі для будаўніцтва АЭС. Пра гэта сёньня паведаміў кіраўнік Цэнтру па энэргаэфектыўнасьці Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Міхалевіч на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў.

Ён адзначыў, што цяпер праводзіцца глыбіннае сьвідраваньне дзьвюх пляцовак – Куўшынаўскай і Шклоўска-Гораўскай у Магілёўскай вобласьці, і праз некалькі месяцаў можна будзе сказаць, якую з іх вылучаць у якасьці асноўнай у рамках праекту будаўніцтва АЭС у Беларусі, другая стане запасной.

Аляксандр Міхалевіч заявіў, што пры выбары патэнцыйных пляцовак былі ўлічаныя міжнародныя рэкамэндацыі на адпаведнасьць самым жорсткім крытэрам і патрабаваньням бясьпекі.
XS
SM
MD
LG