Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Коршунава і Я.Міхайлава будуць судзіць у судзе Маскоўскага раёну


Любоў Лунёва, Менск Моладзевых актывістаў Міколу Коршунава і Яна Міхайлава прывезьлі ў суд Маскоўскага раёну Менску, дзе пачнецца разгляд іх адміністрацыйных справаў. Спэцназаўцы затрымалі хлопцаў 23 траўня на вуліцы Ленінградзкай пасьля правядзеньня на плошчы Незалежнасьці акцыі пратэсту супраць скасаваньня льготаў.

Супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага раёну паведамілі паплечнікам Яна і Міколы, што хлопцаў абвінавацілі ў парушэньні закону аб масавых мерапрыемствах (несанкцыянаваная вулічная акцыя).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG