Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мастакі – супраць разбурэньня Горадні”


Радыё Свабода Да грамадзянскай кампаніі “Выратуем Горадню” далучаюцца беларускія і замежныя мастакі. У нядзелю, 10 чэрвеня, у Горадні адбудзецца адкрыты мастацкі плэнэр-акцыя “Мастакі – супраць разбурэньня Горадні”.

На сёньняшні дзень згоду ўзяць удзел у плэнэры ўжо выказалі больш за дваццаць беларускіх мастакоў, у тым ліку Алесь Пушкін, Аляксей Марачкін, Міхал Анемпадыстаў. Чакаецца таксама прыезд групы творцаў з краінаў Эўразьвязу.

Мастакі пакінуць на палотнах выявы Старога гораду, гістарычныя будынкі, якія гарадзенскія ўлады вызначылі пад знос.
XS
SM
MD
LG