Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэс: Прыхільнікі Мілінкевіча створаць фракцыю “Рэгіёны за Свабоду”


Радыё Свабода Не вылучацца Аляксандру Мілінкевічу ў сустаршыні Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў і падтрымаць ўтварэньне на маючым адбыцца Кангрэсе дэмсілаў фракцыі “Рэгіёны За Свабоду” вырашылі ўдзельнікі паседжаньня рады руху “За Свабоду”. На паседжаньні таксама разглядаліся стратэгія і кампаніі руху “За Свабоду”.

Прыхільнікі Аляксандра Мілінкевіча з розных рэгіёнаў Беларусі вырашылі стварыць на Кангрэсе фракцыю “Рэгіёны за Свабоду”, каб засьведчыць сваю падтрымку лідэру аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Кіраўніком фракцыі быў абраны Віктар Карняенка, намесьнікам Аляксей Кавалец і сакратаром Галіна Скараход.

“Фракцыя “Рэгіёны за Свабоду” – гэта людзі, якія падтрымліваюць рух “За Свабоду” і Аляксандра Мілінкевіча, -- кажа Віктар Карняенка. -- Мы здольныя паказаць, што мы -- аб’яднаная сіла”.

Удзельнікі сходу адзінагалосна прагаласавалі за невылучэньне Аляксандра Мілінкевіча ў сустаршыні Палітрады дэмсілаў, паведамляе прэсавая служба Аляксандра Мілінкевіча.

“Сёньняшні шлях аб’яднаных дэмакратычных сілаў, гэта не шлях, які можа дапамагчы зьмяніць сытуацыю ў краіне, -- падкрэсьліў Аляксандар Мілінкевіч. – Праз падзелы і расколы на Кангрэсе апазыцыя яшчэ больш зойдзе у тупік. Круглымі сталамі арганізаваць працу немагчыма. Я іду на Кангрэс, каб засьведчыць усім, што тая форма, якую яны абіраюць, слабая і недзеяздольная. Мы ідзем, каб паказаць таксама, што мы не разбуральнікі, але мы крытычна ставімся да сёньняшняй сытуацыі ўнутры дэмакратычных сілаў і гатовыя гэта зьмяняць”.
XS
SM
MD
LG