Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аднаўляе выхад незалежная газэта “Новы час”, пераемніца “Згоды”


Радыё Свабода Незалежная газэта “Новы час” аднаўляе выхад. У 2000 годзе выйшла ў сьвет каля сарака нумароў газэты. Як паведаміў Радыё Свабода шэф-рэдактар “Новага часу” Аляксей Кароль, гэтая газэта зьяўляецца пераемніцай газэты “Згода”, зачыненай уладамі 17 сакавіка 2006 году за два дні да прэзыдэнцкіх выбараў.

Тады суд задаволіў пазоў міністэрства інфармацыі аб спыненьні выхаду выданьня на той падставе, што “Згода” мела два папярэджаньні.

З нагоды аднаўленьня выхаду рэдакцыя газэты “Новы час” 25 траўня ладзіць вечарыну-прэзэнтацыю. На ёй газэту прадставяць шэф-рэдактар Аляксей Кароль і Алена Анісім, дырэктар выдавецкага прадпрыемства “Час навінаў”, а таксама аўтары выданьня – вядомыя ў Беларусі асобы.

Пасьля прэзэнтацыі адбудзецца канцэрт Віктара Шалкевіча, ляўрэата міжнародных конкурсаў бардаўскай песьні, актора і аўтара газэты.

Вечарына у Палацы мастацтва па вуліцы Казлова, 3. Пачатак а 18 гадзіне.
XS
SM
MD
LG